Аршанскі "Сяргееў В" заявіўся ў новы сезон Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. У папярэднія два гады аршанскі аматарскі клуб нязменна дабіраўся да "фінала чатырох", аднак у вырашальны момант заваяваць перамогу не мог. Сёлета "Сяргееў В" зноў расцэньваецца як фаварыт турніру.
За чэмпіёнства пазмагаюцца 9 камандаў:
1. "Фонд" г.Віцебск
2. "Сяргееў В" г.Орша
3. "Пайкс" г.Віцебск
4. "Трыумф" г.Віцебск
5. "КУБ" г.Віцебск
6. "БЛ груп" г.Віцебск
7. "Смалевіч-СГАФКСТ" г.Смаленск
8. "Будгандальсэрвіс" г.Віцебск
9. "Каласы" г.Магілёў