18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Орша, Грамадства

Гандлёвых цэнтры будзе два

15.10.2014 12:53

3363 прагляду, 4 каментара

На Заходняй прайшла сустрэча мясцовых жыхароў з першым намеснікам старшыні райвыканкаму

Сустрэча была прызначана на 16 гадзін, але пенсіянеры пачалі збірацца ў двары дома па Чырвонагвардзейскай, 5 раней, бліжэй да пачатку сустрэчы падыйшлі і людзі больш маладзейшыя. Па словах жыхароў Заходняй чыноўнікі такога ўзроўню сустракаліся з людзьмі ў раёне або надта даўно, або ўвогуле ніколі. Агулам прыйшлі ў двор дома, які ў гэты дзень стаў пляцоўкай дыялогу з уладай каля 70 чалавек. З райвыканкаму Заходнюю наведаў першы намеснік старшыні райвыканкаму Сяргей Мікалаевіч Пац, прадстаўнікі аддзелу эканомікі і аддзелу гандлю. Асноўная тэма сустрэчы - магчымасць будаўніцтва ў раёне паўнавартаснага гандлёвага цэнтру. Для мясцовых жыхароў гандлёвы цэнтар гэта не толькі камерцыйны праэкт, але і сацыяльны, што і было адзначана ў звароце які падпісалі 47 жыхароў раёну, з-за якога і адбылася сустрэча. Гэтае пытанне і абмяркоўвалася першым. Па словах адказных асобаў, у раёне ў будучым можа быць не адзін, а два гандлёвых цэнтры. Першы запланаваны ўжо сёння ў раёне новай прыватнай забуды па вуліцы Паркавая (сельгастэхніка). Другі па просьбе жыхароў Заходняй можа паўстаць у іншым месцы. Чыноўнікі запісалі магчымыя месцы для гандлёвага цэнтру, якія тут жа на месцы прапанавалі жыхары раёну. Гэтыя варыянты цяпер будуць разгледжаны з пункту гледжання нарматываў і прапанаваныя на аўкцыён патэнцыйным інвестарам.

Далей размова пайшла пра іншыя праблемы раёну, якіх назбіралася вельмі шмат. Так, па пытанню зачыненага ў раёне аптэчнага кіёска было сказана, што перад прадпрыемствам "Фармацыя" будзе яшчэ раз пастаўлена пытанне пра аднаўленне работы аптэкі, а таксама прапрацуецца пытанне пра перанос аптэчнага кіёска з крамы №4 на тэрыторыю бальніцы.

Па пытанню даўно зачыненай лазні, чыноўнікі адказалі, што зараз рыхтуецца да адкрыцця (робіцца рамонт) лазня ў раёне вакзала, якая раней належала чыгунцы, а цяпер перададзена гораду. Наконт таго каб лазню пабудаваць бліжэй да Заходняй, было адзначана, што зараз гэта пытанне складанае, але будзе абмеркаваны прапанаваны на месцы варыянт - стварыць лазню за кошт інвестара, які займаецца падобным бізнэсам.

Пытанне ўстаноўкі ў раёне банкамата ці, хаця б, інфакіёска будзе абмеркавана з прадстаўнікамі "Беларусбанка" і ОРСа, каб устанавіць яго або ў мясцовым аддзяленні банку, або краме №4.

Былі і больш дробныя, але не меньш важныя пытанні, у прыватнасці, жыхары дома, ў двары якога і была сустрэча, звярнулі ўвагу намесніка старшыні райвыканкаму на адкрыты каналізацыйны калодзеш, які знаходзіцца па шляху школьнікаў і з якога тырчаць патэнцыйна небяспечныя для жыцця штыры. Калодзеж ужо доўгі час адкрыты, тое што ў яго ніхто да гэтае пары ніхто не зваліўся - заслуга мясцовых жыхароў, якія самастойна прыкрылі дзірку наколькі маглі. Па словах Сяргея Мікалаевіча, ужо на наступны дзень тут будуць рабочыя якія вырашаць пытанне з гэтым калодзежам.

Адказы на гэтыя і іншыя паднятыя на сустрэчы пытанні будуць дадзены ў пісьмовым выглядзе і па прапанове жыхароў апублікаваныя на нашым сайце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гандлёвых цэнтры будзе два

На Заходняй прайшла сустрэча мясцовых жыхароў з першым намеснікам старшыні райвыканкаму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение