Аршанцы ўпэўнена ідуць у лідэрах чэмпіянату Беларусі ў 2-й лізе. Наша каманда практычна забяспечыла сабе выхад у 1-ю лігу. "Крумкачы" - клуб, створаны толькі перад гэтым сезонам. Ягоныя гаспадары - прыватныя бізнэсоўцы, якія, па ўласных прызнаннях, фанатычна адданыя футболу. Клуб бліскуча прайшоў дыстанцыю ў зоне "Б", а цяпер даволі блізкі да ўзняцця ў 1-ю лігу. Раней "Крумкачы" і "Орша" ніколі не сустракаліся. Матч пройдзе 19 кастрычніка ў Менску на стадыёне САК "Алімпійскі" і пачнецца а 15:00.
Табліца: ОРША - 23 (9), Крумкачы - 18 (9), Беліта-Вітэкс - 17 (9), Жлобін - 14 (9), Баранавічы - 14 (8), Ждановічы - 5 (9), Кобрын - 5 (9), Промень - 3 (8).