Нашы футбалісты з улікам мінулага сезону не саступалі нікому ў 26 матчах! Аднак усе серыі калі-небудзь абрываюцца. Няўдачу прынесла паездка ў Менск. У сталіцы "сіня-белыя" саступілі 0:1 мясцовым "Крумкачам". Адзіны гол за "Крумкачоў" забіў паўабаронца Ілля Пухаў, які яшчэ летась завяршаў сваю кар'еру. Малады гулец на няшчасце аршанцаў вырашыў аднавіць яе і забіў пераможны гол.
Астатнія вынікі:
Беліта-Вітэкс - Жлобін - 2:0
Кобрын - Прамень - 2:1
Баранавічы - Ждановічы - 3:0