У 25 матчах гульцы "Оршы" зарабілі толькі 30 жоўтых картак і 1 выдаленне за дзве карткі. Ніводнага разу нашы футбалісты не выдаляліся прамой чырвонай карткай.
З каманд, што прабіліся ў фінальны этап, пасля "Оршы" ідуць "Крумкачы" - 41 жоўтая картка і 1 выдаленне за дзве жоўтыя, ніводнай прамой чырвонай. Самая грубая каманда з тых, што прабіліся ў фінальны этап - "Кобрын". У 24-х гульнях "зялёна-сінія" 42 разы караліся жоўтымі карткамі, атрымалі 4 чырвоныя за дзве жоўтыя і 3 прамых выдаленні.