У Оршу прыехаў клуб "Смалевіч" з расейскага Смаленска. Аршанская каманда перад пачаткам ВітАНБЛ выйграла кубак "ФризХолд мастер", а цяпер атрымала важную і разгромную перамогу. "Смалевіч" быў абгуляны з лікам 81:38.
Пасля двух тураў "Сяргееў В" мае 4 балы, столькі ж набралі віцебскія "Фонд" і "Пайкс". Троіца лідзіруе ў табліцы.
Другая каманда нашага горада — СДзЮШАР №2 саступіла віцебскаму "КУБу". Гульня на пачатку была роўнай, аднак госці ўсё-ткі здолелі перамагчы 97:78.