Турнір будзе насіць статус міжнароднага і пройдзе ў Лядовым палацы. У турніры возьмуць удзел каманды з Беларусі, Украіны, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расеі. Турнір пройдзе ў два этапы.
26 і 28 кастрычніка будуць гуляць каманды, складзеныя з гульцоў 2004 года нараджэння. 29 і 31 кастрычніка - 2006 года, 2 і 4 лістапада на пляцоўку выйдуць хакеісты 2003 года нараджэння.
Квіткі на матчы будуць платнымі. Для дарослых 9 000 рублёў, дзіцячы (да 14 год) - 3 000 рублёў. Тэлефон для даведак: 8 (0216) 44-30-44. Касы: 8 (0216) 44-47-85.