У апошнім, 14-м туры дубровенцы ўпэўнена перамаглі "Полацкгаз" 2:0 дзякуючы дакладным стрэлам Чантарыцкага ды Прымака. Яшчэ ў мінулым туры "Дняпро" датэрмінова заваявала залатыя медалі чэмпіянату Віцебскай вобласці.
"Экамол" з Аршанскага раёну на сваім полі саступіў сенненскаму "Будаўніку" 0:2. Такім чынам, клуб заняў 6-е месца, апошнія паядынкі, якія яшчэ не згулялі супернікі, ніяк не паўплываюць на каманду.
І колькі словаў пра ратацыю. Апошняе месца ў лізе заняла "Дынама" з Лёзна, клуб гуляе пераходныя матчы з "Лепелькай" з Лепелю, якая выйграла спаборніцтвы ў 2-й лізе. У першым матчы ў Лёзне "Дынама" ўзяло ўверх 2:0, наперадзе гульня ў адказ у Лепелі.