Наша каманда ў гасцявым матчы ў Лужасне сустракалася з "БудГандальСэрвісам" з Віцебска. Фаварытам сустрэчы лічыўся клуб з нашага горада, тым больш у яго склад вярнуўся Яўген Дамброўскі.
Першая чвэрць прайшла пад дыктат аршанцаў і скончылася іх перамогай 16:7. Аднак далей справы пайшлі не настолькі добра. У наступнай чвэрці пройгрыш 9:13. Наступныя дзве чвэрці аршанцы таксама прайгралі 18:19 і 19:21, але пры гэтым цудам утрымалі перавагу ў балах, якая захавалася з 1-й чвэрці. У баскетболе такое здараецца рэдка, калі каманда прайграе 3 чвэрці з 4-х, але перамагае ў матчы. На шчасце, так адбылося з "Сяргеевым В". Аршанцы выйгралі матч з лікам 62:60. Праўда, пры гэтым "БудГандальСэрвіс" не рэалізаваў цэлых 14 штрафных кідкоў. Калі б не анамальная колькасць промахаў, гаспадары здолелі б перамагчы.
Лідэр "Сяргеева В" Яўген Дамброўскі стаў самым выніковым гульцом матчу - 29 пунктаў і 18 падбораў.