"Орша" па-ранейшаму ўпэўнена займае першую пазіцыю ў спісе самых папулярных каманд 2-й лігі чэмпіянату Беларусі. Пры гэтым, на жаль, Гарадскі стадыён запаўняецца толькі напалову, так што рэзерваў шмат. У сярэднім на кожным хатнім матчы "сіня-белых" прысутнічаюць 1250 чалавек.
На 2-м радку "Баранавічы" - 927 чалавек. Але гэтай камандзе належыць рэкорд наведвальнасці матча - 1700 гледачоў на мінулым туры. Аднак наконт гэтай статыстыкі ёсць пэўныя сумневы, бо некаторыя сведкі той гульні ў Баранавічах кажуць пра тое, што колькасць заўзятараў была крыху перабольшанай у афіцыйным пратаколе гульні. Тым не менш, неяк спраўдзіць гэта цяпер складана. Зрэшты, аршанцы самі здольныя перавысіць тое дасягненне ў наступным хатнім матчы, які адбудзецца 2 лістапада на Гарадскім стадыёне. Прычым супернікам нашай любімай дружыны будуць якраз... "Баранавічы". Анонс гэтай гульні выйдзе на нашым сайце асобна.
Сярод каманд фінальнага этапу самая непапулярная - "Ждановічы" - 90 чалавек у сярэднім на матчы.