Антыцыклон, які доўгі час які размяшчаўся над раёнам Паўночнага полюса, пачаў хуткі рух на поўдзень. У суботу раніцай яго цэнтр чакаецца над Смаленскам. Такія перамяшчэнні антыцыклонаў па мерыдыяне з поўначы на поўдзень сіноптыкі называюць ультрапалярным ўварваннем. З'ява гэта здараецца рэдка і заўсёды прыводзіць да моцнага пахаладання. Так і на гэты раз. Асноўны ўдар холаду абрынецца на раёны на ўсход ад Масквы. Там тэмпература апусціцца да мінус 20 градусаў. Нам дастанецца менш, але ўсё-ж мінус 10 - мінус 12 у начныя гадзіны і мінус 1 - мінус 6 удзень нас чакаюць у бліжэйшыя дні.
Пачынаючы з нядзелі вятры разгорнуцца на паўднёвыя, начныя маразы захаваюцца, а ўдзень слупок тэрмометра падымецца вышэй за нуль.