У мінулым туры 2-й лігі наша каманда пацярпела першую за чэмпіянат паразу. Пераможную хаду "сіня-белых" спынілі футбалісты сталічных "Крумкачоў" - 1:0.
У нядзелю наш клуб гуляе супраць "Кобрына", які практычна пазбавіўся шанцаў выйсці ў 1-ю лігу. Тым не менш, фанабэрліва ставіцца да гэтага суперніка не варта, "зялёна-сінія" здольныя на непрыемныя сюрпрызы. Два гады запар аршанцы перамагалі "Кобрын" на сваім полі 5:1, апошняя гульня з разгромам была зусім нядаўна - на самым старце фінальнага этапу. А вось гасцявы матч год таму завяршыўся ўнічыю 1:1.
Матч "Кобрын" - "Орша" адбудзецца 26 кастрычніка і пачнецца а 15:00.