Юрый Піваровіч напярэдадні матчу з "Кобрынам" даў інтэрв'ю газеце "Прессбол". У ім дасведчаны футбаліст "сіня-белых" заявіў аб тым, што "Орша" даўно ідзе да сваёй мэты - выхаду ў 1-ю лігу.
- Вы ўпершыню сутыкнуліся з такім сур'ёзным супернікам?
- «Крумкачы» - тэхнічная каманда, у якой нямала футбалістаў, што пагулялі ў вышэйшай і першай лігах. Мы ведалі, што яны будуць шмат атакаваць, таму выбудавалі шчыльную абарону, пакінуўшы наперадзе аднаго форварда. У прынцыпе спраўляліся з імі, і ў цэлым паядынак насіў роўны характар і нічыя была б лагічным вынікам. Але вось Пухава ўпусцілі. Шкада, перапынілася бяспройгрышная серыя.
- Запас пунктаў у вас дастатковы.
- Права на адну памылку, напэўна, было. Але перад выездам у Кобрын па выніках гэтай сустрэчы трэба сур'ёзны разбор. Не ўсе спрацавалі так, як маглі. Больш памыляцца нельга. Мы ідзем да мэты восем гадоў. На жаль, пачынаючы з 2001 года Орша на працягу пяці гадоў не была прадстаўлена ў чэмпіянаце краіны. Гэтая паўза нанесла гарадскому футболе непапраўную шкоду. Неабходна яго падымаць. А для гэтага мы абавязаны перамагаць.