Адкрыў слуханні Алесь Шутаў. Як выкладчык хіміі, ён падрыхтаваў каля 30 будучых студэнтаў медычных універсітэтаў, але для яго самога застаецца загадкай, чаму ва ўніверсітэты паступаюць найбольш таленавітыя падлеткі, а ў медычных установах працуюць не заўсёды якасныя спецыялісты. Тэма медычных кадраў яшчэ не рэдка гучала ў гэты вечар, як адна з найбольш вострых праблемаў сучаснай медыцыны ў краіне.
Наступнымі ўзялі слова сталічныя палітыкі. У прыватнасці, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавёў, што слуханні зараз праводзяцца ва ўсіх рэгіёнах краіны па тэмах якія прапаноўваецца вынесці на "Народны рэферэндум": праблемы адукацыі, медыцыны, замежныя вайсковыя базы, выбары кіраўнікоў рай- і гарвыканкамаў,узаемаадносіны з Еўразвязам і кампенсацыя страчаных насельніцтвам укладаў. Намеснік старшыні руху "За свабоду" Алесь Лагвінец дадаў, што па выніках слуханняў будзе арганізавана сустрэча з міністрам аховы здароўя, якому будуць перададзеныя напрацаваныя прапановы па вырашэнні прабелмаў у дадзенай галіне.
Апошнім са сталічных гасцей выступіў сяргей Вазняк, адзін з лідараў кампаніі "Гавары праўду". Як прыклад рэформаў у галіне медыцыны, ён прывёў досвед Малдавіі, краіны адначасова з намі атрымаўшай незалежнасць, значна бяднейшай за Беларусь, але пры гэтым краіны якая актыўна рэфармуе сваю сацыяльную сферу. Зараз з дапамогай Еўрапейскага Звязу ў Малдавіі адбываюцца вельмі якасныя змены ў галіне медыцыны, у прыватнасці, уведзены інстытут сямейнага доктара, а новыя бальніцы якія будуюцца за кошт ЕС маюць, нават, верталётныя пляцоўкі для аказання дапамогі ў аддаленых раёнах краіны. З расповеду пра замежны досвед пачала свой выступ і эксперт Наталля Шкадун - медык з Магілёва і былы выкладчык медычнага коледжу. Па яе словах, у краінах Еўразвязу на медыцыну выдзяляецца парадку 7% ад ВУП з бюджэту, акрамя таго існуюць даходы ад страхавой медыцыны, дадатковыя фонды і г.д. У Беларусі з бюджэту на медыцыну выдзяляецца толькі 4% ад ВУП і пры гэтым, атрыманне дадатковых даходаў параўнальна з краінамі Захаду абмежаванае. З гэтых эканамічных пытанняў і ідзе большасць праблемаў медыцыны.
Як варыянты павелічэння фінансавання медыцыны ў нашай краіне ўдзельнікамі быліо выказана шэраг прапановаў, у тым ліку: ужо сёння больш актыўнае ўвядзенне страхавання здароўя і правядзенне зменаў у сістэме сацыяльнага страхавання, якія павінны зрабіць яе больш празрыстай.