Дзве гульні 3-га туру дывізіёну Б вышэйшай лігі адбыліся ў спарткомплексе па вуліцы Якубоўскага. "Узлёт" двойчы ўзяў перамогі. У суботняй сустрэчы асаблівай канкурэнцыі не было ў першых дзвюх партыях, у трэцяй барацьба пайшла больш упартая, што, зрэшты, не перашкодзіла аршанцам выйграць і на гэты раз. Агульная перамога 3:0.
У другой сустрэчы магілёўцы якраз першыя два сэты правялі даволі моцна, першы дык нават выйгралі, аднак затым у гасцей скончыліся сілы, і аршанцы вельмі лёгка давялі матч да перамогі 3:1.
Узлёт (Орша) - МВК (Магілёў) — 3:0 (25:17, 25:16, 25:21), 3:1 (21:25, 25:21, 25:12, 25:8)