Ужо ў першым тайме "Экамол", які гуляе ў 1-й лізе, забіў 3 мячы ў браму клуба вышэйшай лігі "Нёман" з Бярозаўкі. Другі тайм прайшоў у больш роўнай барацьбе, "Экамол" выйграў матч 5:4. Клуб прабіўся ў 1/8 фіналу Кубка краіны.
Гульня ў Оршы не абыйшлася без скандалу. Пасля таго, як галоўны суддзя матчу даў фінальны свісток і стала зразумела, што "Экамол" выйграў, гулец "Нёмана" наўмысна прабіў мячом у брамніка аршанцаў. Гэта не спадабалася гаспадарам пляцоўкі, і на арэне пачаліся невялічкія заварушанні. Прычым з удзелам простых гледачоў. Праз некаторы час усё сціхла.