Гульня вельмі істотна паўплывае на турнірную табліцу і перспектывы абедзвюх каманд выйсці ў 1-ю лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. Матч у нядзелю стане ўжо 30-м паміж клубамі. Баланс на карысць "Оршы": 11 перамог, у суперніка 7. А сустракаюцца яны яшчэ з савецкіх часоў, упершыню нашы "сіня-белыя" згулялі з "чырвона-сінімі" "Баранавічамі" 57 гадоў таму - у 1957 годзе.
Гульня першага кола фінальнага турніру ў Баранавічах скончылася перамогай аршанцаў 2:1.
Матч "Орша" - "Баранавічы" адбудзецца 2 лістапада на Гарадскім стадыёне і пачнецца а 14:00. Вашай увазе турнірная табліца.
А гэта - афіша матчу, зробленая фанатамі клуба.