18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Міліцыя распавяла пра рабаўніцтва

31.10.2014 00:44

3885 праглядаў, 9 каментароў

Афіцыйныя крыніцы падцвердзілі факт узброеннага абрабавання крамы ў раёне Заходняя

Поздна вечарам падцвярджаючая інфармацыя з'явілася на сайце дзяржаўнай інфармацыйнай агенцыі БелТа. Паведамляецца, што каля 17-40 (першапачаткова наш сайт паведаміў, што гэта адбылося каля 19 гадзіны вечара) у міліцыю пазванілі прадаўцы крамы. Па словах работнікаў крамы, да іх зайшоў мужчына і крыкнуў, што рабуе краму. Прадаўцы толькі пасмяяліся з рабаўніка і тады ён зрабіў тры стрэлы з пісталета - два ў паветра, адзін у нагу прадавачкі. Пры гэтым, крама ОРСа не мела, нават, "трывожнай кнопкі" і таму мужчына паспеў збегчы з месца злачынства.

Міліцыя адразу ж абвесціла план "Сірэна". На адным з прыпынкаў цягнікоў (які прыпынак не паведамляецца) за некалькі хвілінаў да ад'езду рабаўніка дагналі міліцыянты. Адбылася перастрэлка, злачынца зрабіў у бок міліцыянтаў 5 стрэлаў, сам ён быў апрануты ў бронекамезэльку. Акрамя пісталета ў мужчыны было яшчэ і выбуховае прыстасаванне.

Рабаўніку 25 год, ён жыхар Мінскага раёну. Жыццю прадавачкі нічога не пагражае, медычная дапамога аказаная.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Міліцыя распавяла пра рабаўніцтва

Афіцыйныя крыніцы падцвердзілі факт узброеннага абрабавання крамы ў раёне Заходняя

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение