Крама, якая стала ахвярай рабаўніка належыць сетцы ОРС і мае нумар 150, больш вядомая мясцовым жыхарам пад №50, змена нумару адбылася некалькі год таму. Адразу пасля рабаўніцтва злачынец выбег з крамы і скіраваўся да пяціпавярховікаў па 1-аму завулку Ціміразева. Пазней мясцовыя жыхары паведамлялі нам пра тое, што чулі стрэлы. Перастрэлка сапраўды адбылася прыблізна ў тым кірунку, але далей па адлегласці - на прыпынку чыгуначнага траспарту Хорабрава. Міліцыянты, якія выйшлі на план "Сірэна" (быў аб'яўлены амаль адразу ж пасля здарэння) на Хорабрава пабачылі падазронага мужчыну і вырашылі на ўсялякі выпадак праверыць у яго дакуманты. Замест дакумантаў, на выгляд даволі не адэкватны, маладзён дастаў пісталет. Акрамя выбуховага прыстасавання і пісталета Наган пра якія ўжо паведамлялася ў СМІ, мужчына меў пры сябе абрэз. Гэта будзе першая судзімасць для злачынцы. Вядома, што яму 25 год і пражывае ён пад Мінскам у мястэчку Калодзішчы. Прадаўшчыца зараз знаходзіцца ў бальніцы, патрэбная дапамога ёй аказана.
Пры ўсёй сур'ёзнасці здарэння, ёсць у ёй і камічны момант - уся сума якую нарабаваў мужчына ў краме склала каля 300 тысяч.