Пра гэта са спасылкай на старшыню Таварыства аховы помнікаў Антона астаповіча распавядае выданне "Віцебскі кур'ер". Вежа пабудавана ў 1927 годзе яшчэ нядаўна выкарыстоўвалася па прамым прызначэнні. У дваццатыя гады вежаў такой архітэктуры з "сетчатым каркасам" архітэктарам Шухавым было пабудавана больш за 200. Сёння іх засталося толькі 11, з іх 2 у беларусі.
Ваданапорныя вежы не рэдка выклікаюць інтарэс як помнікі прамысловай архітэктуры. Так, у Оршы моладзевая арганізацыя "Звяз" у брашуры "Орша. Зберагчы спадчыну продкаў" 2010 года (брашура выдавалася як збор архітэктурных аб'ектаў, якія варта было б унесці ў спіс каштоўнасцяў. На сёняшні дзень, частка з тых прапановаў сапраўды патрапіла ў спіс) звяртала ўвагу на дзве ваданапорныя вежы ў Оршы, якія выклікаюць інтарэс. Адна з іх - вежа на тэрыторыі ільнокамбінату пабудаваная ў 30-я гады 20 стагоддзя пабудавана з жалеза, але абабітая фігурнымі дошкамі. Другая пабудавана з чырвонай цэглы ў канцы 19 стагоддзя каля чыгуначнага вакзала.