Партал tut.by апублікаваў рэйтынг школаў створаны Рэсмпубліканскім інстытутам кантрою ведаў. Рэйтынг быў складзены паводле тых вынікаў якія паказалі выпускнікі гэтых школаў, ліцэяў і гімназіяў.
Сярод навучальных установаў якія ўвайшлі ў рэйтынг як лепшыя ёсць і школы Аршаншчыны. Так, сярод лепшых школаў выпускнікі якіх паказалі добрыя вынікі па рускай мове на 50 месцы знаходзіцца сярэдняя школа №21. 64 месца разам з 10 школай г. Жлобін дзеліць нашая СШ №17.
Па выніках тэставання па матэматыцы ў спіс лепшых патрапілі тры нашых школы. На 57 месцы СШ №17, на 74 месцы СШ №21 і на 87 месцы СШ №2.
Па выніках хіміі 63 месца заняла школа № 20 Оршы, яе крышачку абагнала школа №2 г. Сенно. Па біялогіі аршанская школа №2 заняла 72 месца, Сененская школа №2 таксама не далёка - на 74 месцы. У рэйтынг па выніках англійскай мовы ўвайшло адразу тры нашыя школы: гімназія №2 патрапіла на 15 месца, СШ №17 61 месца і СШ №3 66 месца.
Найчасцей сярод аршанскіх школаў у рэйтынгу ўзгадваецца СШ №17. Аніводная вясковая школа Аршаншчыны, таксама як і школы Дубровенскага і Талачынскага раёнаў у рэйтынгу не прысутнічаюць увогуле.