Адбыўся 2-гі тур Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі "Сяргееў В" у Лужасна сустракаўся з клубам "Пайкс". Матч у каманды Віктара Сяргеева прапускалі Дамброўскі і Стаброўскі, але і без лідэраў калектыў справіўся з задачай.
Першую чвэрць аршанцы выйгралі 15:12, а другая дазволіла назапасіць балаў - 22:12. Затым у гульні здарыўся пералом, які не дазволіў "сяргееўцам" расслабіцца ў апошнія 10 хвілінаў. Усё з-за таго, што трэцюю чвэрць аршанцы прайгралі "Пайксу" ўшчэнт 7:22. Але на апошнія хвіліны сабраліся, перамаглі 25:15 і цэлы матч скончыўся перамогай "Сяргеева В" 69:61.
Такім чынам, аршанцы выйгралі абодва стартавыя матчы і пакуль маюць 100% пунктаў. Колеры клуба ў матчы з "Пайксам" абаранялі Юрый Аляпін, Віктар Сяргееў, Юрый Старавойтаў, Уладзіслаў Тайнікоў, Дзяніс Цалуеў, Анатоль Свірыдаў і Сяргей Мацюшоў. Цікава, што Свірыдаў знаходзіўся на пляцоўцы ўсе 40 хвілін без замен і набраў 43 пункты.