У новым туры дывізіёну Б вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі аршанскі "Ўзлёт" гуляў у Баранавічах. Цікава, што гэта адбывалася ў той жа час, калі футбольныя "Баранавічы" прыязджалі да "Оршы". І, як і ў футболе, валейбалісты таксама падзялілі пункты. У першы дзень перамогу святкаваў "Лакаматыў", у другі сваё ўзяў наш "Узлёт".
Лакаматыў (Баранавічы) - Узлёт (Орша) - 3:1 (24:26, 25:21, 25:13, 25:22), 1:3 (25:19, 22:25, 12:25, 20:25)