Чэмпіянат свету па міжнародных шашках (100-клеткавых) у дзіцячым узросце праходзіў у Оршы. Адбываліся спаборніцтвы сярод хлопчыкаў і дзяўчынак, так званых "Надзей" і міні-кадэтаў (10-13 год).
У катэгорыі міні-кадэтаў у хлапцоў тытул чэмпіёна свету заваяваў Дзяніс Мяжэнін з Украіны. Шаамаке Чэн з Кітаю стаў срэбраным прызёрам, а ягоны суайчыннік Шуіму Хін выйграў бронзавы медаль. Месцы беларусаў: Міхаіл Семьянюк - 12, Ілля Краўцоў - 14, Андрэй Моўчан - 15, Юрый Цімановіч - 19, Глеб Пыцько - 23.
У дзяўчынак катэгорыі "міні-кадэты" чэмпіёнкай стала Алена Буянская з Украіны, срэбраны медаль дастаўся Елене Часнаковай з Латвіі, а бронзавы Крысціне Восіпавай з Расеі. Пазіцыі беларусак: Паліна Петрусёва - 8, Яна Якубовіч - 13, Яна Лазовік - 14, Таццяна Дзеніс - 22.
У хлопчыкаў-"надзеяў" чэмпіёнам стаў Данііл Ілін. Увогуле ўвесь п'едэстал занялі прадстаўнікі Расеі. Срэбраным прызёрам быў суайчыннік Іліна Нікіта Волкаў, а бронзу заваяваў Тамерлан Ахмераў. Беларусы занялі такія месцы: Даніла Быстроў - 7, Міраслаў Кузняцоў - 9, Сцяпан Дарашэнка - 15, Канстанцін Татарыновіч - 24, Захар Шыбакоў - 26.
У заліку дзяўчатаў чэмпіёнскі тытул дастаўся Вользе Балуковай з Расеі. Другой была Дуурэнбілэг Ганбат з Манголіі, а трэцяй Аліма Касым з Казахстана. Вынікі беларусак: Вікторыя Нікалаева - 4, Дар'я Бравая - 5, Марыя Часнакова - 6, Паліна Казлова - 15.