Хаця, назваць груз мясам можна з нацяжкай, правільней гаварыць пра суб.прадукты - вушы, жылы, храшчы, бычыныя пэнісы ды іншае. Месцам прызначэння затрыманай фуры з мясам павінна было стаць Падмаскоўе, дзе прадукты мусілі разыйсціся па рэстаранах і крамах.
Затрыманыя прадукты мелі маркіроўку Бабруйскага і Аршанскага мясакамбінатаў. Улічваючы, што Раcсельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў Расію прадукцыі нашага і Бабруйскага мясакамібаната, тавар можа быць прызнаны кантрабанднай. Агулам затрымана 6 тонаў замарожаных прадуктаў, частка якой была ўвогуле без упакоўкі.