Сёлета "красуня" будзе ўжо не натуральнай, а цалкам штучнай. Вышыня яе складзе 19,8 метра, паведамляюць Народныя навіны Віцебска. Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Оршакамгаз" абвясціла тэндэр на пакупку вулічнай елкі на Новы год. Будуць закупленыя металічны каркас у форме конкуса з хвояй зялёнага колеру з ПВХ.
Тэндэр адбудзецца 1 снежня, а пастаўлена ёлка будзе 24-га чысла.