Ваенная Акадэмія ўжо не першы год выступае ў чэмпіянаце Беларусі асобным клубам. 15 і 16 лістапада яна будзе гасцяваць у Оршы у спарткомплексе па вуліцы Якубоўскага, што побач з заводам Легмаш.
На дадзены момант у аршанцаў усё складваецца даволі добра, "Узлёт" ідзе на 2-м месцы, саступаючы толькі СДзЮШАРу з Гародні.
Матчы "Ўзлёт" - ВА РБ адбудуцца 15 лістапада а 17:00 і 16 лістапада аб 11:00.