Гаворка ідзе пра роў, які праходзіць пад музеем Млын і злучае Аршыцу і Днепр. Ён быў штучна выкапаны аршанцамі для абароны замку, уздоўж гэтага рва ішла адна са сценаў аршанскага стратэгічнага ўмацавання.
Амаль а першай гадзіне ў ноч з пятніцы на суботу ў былы абарончы роў уваліўся легкавы аўтамабіль. Кіроўца ехаў на вялікай хуткасці і не справіўся з кіраваннем. Для выратавання кіроўцы і чатырох пасажыраў давялося задзейнічаць супрацоўнікаў МНС, на шчасце, частка ратавальнікаў знаходзіцца тут жа. Ратавальнікі дэблакавалі тых хто знаходзіўся ў аўтамабіле і адправілі ў бальніцу, шпіталізаваныя ўсе 5 чалавек. Па словах відавочцаў, прычынай вылету машыны ў роў стала пагоня - аўтамабіль уцякаў ад супрацоўнікаў міліцыі. Але афіцыйныя крыніцы такой інфармацыі не падцверджваюць.