15:00

+10

3 м/с

984 гПа

18:00

+10

4 м/с

984 гПа

21:00

+9

4 м/с

984 гПа

00:00

+8

5 м/с

984 гПа

03:00

+7

5 м/с

984 гПа

Орша, Спорт

Гісторыя на нашых вачах!

17.11.2014 13:26

2690 праглядаў, 2 каментара

ФК "Орша" праз 10 гадоў вяртаецца ў 1-ю лігу Беларусі!

Апошні тур падрыхтаваў аршанцам паядынак з адзінай камандай, якая аказалася ў змозе перамагчы "сіня-белых" у чэмпіянаце. Менскія "Крумкачы" перагулялі "Оршу" на сваім полі 1:0, а цяпер прыехалі ў госці ўжо ведаючы, што выйдуць у 1-ю лігу. Аршанцам патрэбна была як мінімум нічыя, каб абысці ў турнірнай табліцы уздзенскую "Беліту-Вітэкс".

Атмасфера вялікай гульні адчувалася ў горадзе з самай раніцы. Фанаты "сіня-белых" прайшлі маршам па горадзе з піратэхнікай і скандаваннем, а на стадыёне ўпершыню за доўгія гады прадаваліся вялікія каляровыя квіткі на матч, на кожным з якіх была выява аднаго з футбалістаў клуба. Унутры самой арэны прадавалася атрыбутыка клуба - майкі, кубкі і іншыя прадметы. На жаль, агульная выдатная атмасфера вакол гульні была сапсаваная тым, што адмовілася працаваць табло. Няспраўнасць не выправілі да стартавага свістку, і за часам гульні гледачы сачылі па сваіх ручных гадзінніках і мабільных тэлефонах.

Нягледзячы на тое, што "Оршу" ў матчы цалкам задавальняла нічыя, наш клуб зусім не збіраўся гуляць на яе. І па "Крумкачах" немагчыма было заўважыць жадання спакойна дагуляць чэмпіянат. Каманда нібыта і не забяспечвала сабе выхад у 1-ю лігу за тур да канца чэмпіянату - так менчукі рваліся ў атаку. На гульні сабралася больш за 1000 заўзятараў. Першы небяспечны ўдар па браме нанеслі аршанцы - Мікалай Кітаёў прабіў высока. А праз тры хвіліны аршанцы прывялі ў экстаз увесь стадыён забітым голам. Аднак узяцце брамы было скасавана арбітрамі - становішча па-за гульнёй. Пасля гэтага перавагу захапілі ўжо "Крумкачы". Яны двойчы запар небяспечна атакавалі, і толькі арганізаваная гульня абароны дазволіла аршанцам абараніцца. Адзін з гульцоў "Крумкачоў" няўдала пацягнуў нагу і быў заменены. У другой палове тайма ў аршанцаў быў бліскучы момант. Спачатку Гудзенка добра ліквідаваў пагрозу гасцей, а потым наш брамнік пачаў контратаку. Яна скончылася парушэннем правілаў, а Харко са штрафнога прабіў у папярэчыну, гол зноў быў блізка. У другім тайме некалькі добрых магчымасцяў мелі як гаспадары, так і госці, але матч усё адно завяршыўся з лікам 0:0. Нічыя, і "Орша" выходзіць у 1-ю лігу!

Астатнія вынікі:

Ждановічы - Баранавічы - 0:3

Прамень - Кобрын - 1:0

Жлобін - Беліта-Вітэкс - 1:4

У прапанаванай табліцы "Орша" мае быць вышэй за "Беліту-Вітэкс", бо ў асабістых сустрэчах з камандай з Узды наш клуб мае перамогу і нічыю. Менавіта па гэтым паказчыку "Орша" і выходзіць у 1-ю лігу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Гісторыя на нашых вачах!

ФК "Орша" праз 10 гадоў вяртаецца ў 1-ю лігу Беларусі!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение