З 17 па 23 лістапада ў Беларусі пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Грамадскае аб'яднанне "Асацыяцыя прадпрымальнікаў і наймальнікаў" Віцебскай вобласці правядзе шэраг сустрэч у навучальных установах горада, перадае БЕЛТА.
18 і 19 лістапада прадпрымальнік, бізнес-трэнер і эксперт па развіцці чалавечага патэнцыялу і псіхалогіі бізнесу Аляксандр Дарашэнка правядзе з навучэнцамі віцебскіх філіялаў Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі і міжнароднага ўніверсітэта "МІПСА" гутарку на тэму "Што такое сучасны бізнэс? Страхі і памылкі пачаткоўцаў і дасведчаных бізнесменаў ".
У гэтых жа навучальных установах, а таксама ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце 19 лістапада пройдуць матывацыйны і трэнінгавыя мерапрыемствы "Як адкрыць сваю справу студэнта?", "Харызма дзелавога чалавека" і проста сустрэчы з паспяховымі прадпрымальнікамі. Сярод іх дырэктар УЧП НПЦ "Спецсистема" Ганна Грыгор'ева - лаўрэат конкурсаў "Лепшы працадаўца г. Віцебска сярод малых прадпрыемстваў", "Лепшыя тавары Беларусі", "Лепшыя тавары РБ на рынку РФ", пераможца конкурсу "Паспяховая бізнес-лэдзі Беларусі" ў намінацыі "Энергаэфектыўныя тэхналогіі"; генеральны дырэктар ТАА "Альянспласт" Мікалай Сілінаў - член Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь старшыня Савета Асацыяцыі. А таксама вядомы прадпрымальнік з Оршы і член савета "Асацыяцыя прадпрымальнікаў і наймальнікаў" Аляксей Талай, які, нягледзячы на інваліднасць (у дзяцінстве ён падарваўся на міне часоў Вялікай Айчыннай вайны і страціў рукі і ногі), змог стаць паспяховым у бізнэсе і ў асабістым жыцці .
Дарэчы, 30 кастрычніка гэтага года выйшла праграма "Няхай гавораць. Жыццё без абмежаванняў" з Андрэем Малахавым, падчас якой Аляксей Талай распавёў гісторыю свайго жыцця, як насуперак усім цяжкасцям ён стаў паспяховым чалавекам.