03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Грамадства

Орша - маленькі Чыкага

18.11.2014 11:32

4410 праглядаў, 0 каментароў

У Оршы зарэгістраваны рост асабліва цяжкіх злачынстваў, рабаванняў, згвалтаванняў і выкраданняў

Нярэдка з вуснаў мясцовых жыхароў можна пачуць фразу: "Орша - маленькі Чыкага". На жаль статыстыка, якая была прааналізавана на паседжанні Аршанскага райвыканкама гэта пацвярджае. Крымінагенная сітуацыя ў горадзе пакідае жадаць лепшага, таму на гэтым пасяджэнні, у якім прыняў удзел і намеснік генеральнага пракурора Аляксандр Дубаў, было разгледжана пытанне аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў".

 

Было адзначана, што за 9 месяцаў 2014 на тэрыторыі Аршанскага раёна адбылося зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці з 168 да 157 злачынстваў, а таксама злачынстваў, учыненых асобамі ў стане алкагольнага ап'янення, - з 133 да 114.

За гэты перыяд зарэгістравана 6 забойстваў і 13 цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Зарэгістравана 30 злачынстваў карупцыйнай накіраванасці і 60 злачынстваў, учыненых у эканамічнай сферы (за 9 месяцаў мінулага года было здзейснена 54 карупцыйных злачынствы і 29 - у эканамічнай сферы).

Разам з тым, як было адзначана, з 24 да 31 ўзрасла колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, з 6 да 7 - разбояў, з 29 да 39 - рабаванняў, з 8 да 14 - хуліганстваў, з 1 да 4 - згвалтаванняў, з 1 да 6 - выкраданняў чалавека, з 4 да 14 - незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, з 1 да 15 - выманьваньне крэдытаў або датацый.

Акрамя гэтага, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых жанчынамі (з 109 да 126), асобамі, якія не занятымі грамадска-карыснай дзейнасцю (з 511 да 531). Адзначаны рост колькасці пацярпелых пенсіённага ўзросту (з 117 да 122).

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша - маленькі Чыкага

У Оршы зарэгістраваны рост асабліва цяжкіх злачынстваў, рабаванняў, згвалтаванняў і выкраданняў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение