Напрыканцы сезона супрацоўнікі беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў выпусцілі ў Арэхаўскае новую рыбу для развядзення папуляцыі. Гэта не адзінае возера ў краіне якое перад зімой было дадаткова зарыблена. У нашай вобласці такую ж аперацыю правялі яшчэ ў Віцебскім і Лепельскім раёнах. Агулам па краіне зарыблены 9 водасховішчаў. У гэтыя вазёры выпушчаны 300 тысяч рыбак, агульнай вагою 45 тонаў.
У сувязі з рабылненнем, з 20 лістапада па 25 снежня на Арэхаўскім будзе забаронена лоўля рыбы.
Інфармацыя паводле афіцыйнага сайту БТПР