Аршанскія ўстановы аховы здароўя прапаноўваюць новую паслугу. Апошнім новаўвядзеннем была запіс на прыём праз інтэрнэт, калі адпала неабходнасць ісці ў рэгістратуру паліклінікі і выстойваць чэргі за талончыкамі.
На гэты раз новаўвядзенне заключаецца ў тым, што жыхары горада могуць атрымаць кансультацыю спецыяліста ў рэжыме онлайн, гэта значыць не выходзячы з хаты.
Для гэтага дастаткова ў праграме Skype знайсці карыстальніка "пол №3 УЗ ОЦП" і згодна з графікам кансультацый звязацца са спецыялістам.
Графік кансультацый можна знайсці на сайце Аршанскай цэнтральнай паліклінікі www.ocp.vtb.by.