Хатні матч "Сяргеева В" з дзейным чэмпіёнам Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі — віцебскім "Фондам" чакаўся ўсімі людзьмі, якія цікавяцца баскетболам. Аршанцы мелі 100%-вынік, атрымаўшы перамогі ва ўсіх трох стартавых турах.
Аднак хатняя сустрэча з "Фондам" не спраўдзіла чаканняў. Ужо першая чвэрць паказала, што матч будзе для "сяргееўцаў" надзвычай цяжкім - 12:29. У другой чвэрці становішча аршанцаў толькі пагоршылася - 13:30. У 3-й і ў 4-й клуб таксама не навязаў "Фонду" барацьбы - 12:22 і 14:25. Выніковая параза з антырэкордным лікам 51:106.