Нагадаем, асноўнай тэмай сустрэчы было абмеркаванне магчымасці будаўніцтва на Заходняй паўнавартаснага гандлёвага цэнтру. па гэтаму поваду выканкам адказаў, што на сёняшні дзень пачалося фармаванне зямельнага ўчастка на тэрыторыі зачыненай бальніцы. Участак і дакуманты на яго будуць фармавацца не меньш за тры месяцы, пасял чаго, будзе складзена інвестыцыйная прапанова, а ўчастак выстаўлены на аўкцыён.
Яшчэ для вырашэння адной праблемы патрабуецца інвестар - работа аптэчнага кіёска. Кіёск быў зачынены з-за адсутнасці спецыяліста, ад імя цэнтральнай паліклінікі сёння разасланыя лісты ў шэраг кампаніяў, якія займаюцца продажам лекаў, каб аднавіць работу гандлёвага аб'екту. Паралельна вывучаецца магчымасць адкрыць аптэчны кіёск у краме №122 ДорОРСа, пасля правядзення ў краме капіатльнага рамонту (зараз крама таксама зачынена).
Магчыма інвестар спатрэбіцца на будаўніцтва грамадскай лазні па вуліцы Шчацінкаўская. Сёння вывучаецца магчымасць будаўніцтва лазні і вызначаюцца крыніцы фінансавання.
Прыводзім тэкст адказу цалкам.