22 лістапада загарэўся прыватны дом па вуліцы Ціміразева. Ужо а палове на 22 гадзіну - праз 10 хвілін пасля пачатку пажару - ратавальнікі ўвайшлі ў дом дзе знайшлі труп гапсадара дому 1959 года нараджэння. Прычына пажару высвятляецца. У самім доме пашкоджаны сцены, дах, столь, знішчана некаторая маёмасць.
Раніцай наступнага дня (у нядзелю) пажар адбыўся ў трохпакаёвай кватэры па вуліцы Міра. У выніку пажару пашкоджана канапа, пасцельная бялізна. Супрацоўнікі МНС эвакуявалі з дому 2 чалавек. 1 чалавек выратаваны з пажару.
Таксама 23 лістапада вечарам загарэўся дом па вуліцы Заходняя. Дом належаў пенсіянерцы 1951 года нараджэння, але сама яна ў доме не пражывала, выкарыстоўваючы яго як лецішча. Пад час здарэння гаспадыні тут і не было, затое быў яе 50-гадовы пляменнік і яго 62-гадовы прыяцель. Іх трупы і былі знойдзены пасля ліквідацыі пажару.
Паводле інфармацыі упраўлення МНС