09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Орша, Спорт

ФК "Орша". Вынікі

25.11.2014 15:51

4545 праглядаў, 0 каментароў

Мінулы сезон стаў адным з найбольш паспяховых для аршанскага футбола.

Сезон 2014 года стаў для "Оршы" адным з найбольш паспяховых за ўсю гісторыю выступленняў клуба ў чэмпіянатах незалежнай Беларусі. Такую выснову можна зрабіць пасля аналізу статыстыкі. Лічбы паведамляюць, што сёлета пад кіраўніцтвам Аляксандра Ладзянога "сіня-белыя" перапісалі многа рэкордаў і наблізіліся да некаторых дасягненняў. Усяго ў чэмпіянаце "Орша" згуляла 30 матчаў, 20 выйграла, 9 разоў звяла паядынкі ўнічыю і 1 раз прайграла.

Займальную статыстыку прыводзіць блог фанатаў "Оршы". Прапануем нашым чытачам азнаёміцца з дадзенай інфармацыяй. Д2 і Д3 расшыфроўваюцца як дывізіён №2 і дывізіён №3 (першая і другая лігі адпаведна).

"Орша" сёлета зрабіла нас шчасьлівымі. Праз 10 гадоў наш родны клуб вяртаецца ў 1-ю лігу чэмпіянату Беларусі (Д2)! Пастаўлена шмат рэкордаў. Безумоўна, улічваем, што ў розныя гады ў Д2 і Д3 гуляла розная колькасьць клубаў, а сёлета ўпершыню прымененая разумная і лагічная схема падзелу па зонах. І тым не менш, рэкорды.

Ніколі да гэтага сезону "Орша" не атрымоўвала адразу 20 перамог (30 матчаў, 66,7% гульняў сконьчыліся перамогай аршанцаў)! Ранейшае дасягненьне нашага клуба раўнялася 17 выйгрышам у сезоне-2004, праўда, адсотак пераможных матчаў тады быў вышэй (Д3, 24 матчы, 70,8%).

За цэлы чэмпіянат "Орша" прайграла толькі 1 матч (3,3% ад агульнай колькасьці матчаў)! "Орша" не прайгравала ў адным чэмпіянаце 25 матчаў запар! На жаль, устаяў рэкорд 2-й лігі, усталяваны яшчэ ў 1996 годзе барысаўскім БАТЭ. Тады барысаўчане не саступалі нікому ў 27 матчах запар. Аднаго матчу аршанцам не хапіла да дасягнення менскага "Тарпеда"-СКА (у цяперашні час каманда называецца проста "Тарпеда") ў 2005 годзе. Калі ж браць толькі дасягненьні "Оршы", то 25 матчаў аднаго чэмпіянату без паразаў - клубны рэкорд! Ранейшы рэкорд "сіня-белых" у 2-й лізе быў усталяваны ў 2004 годзе, калі наш родны клуб не прайграваў 10 гульняў запар. У 1995 наш клуб, які тады называўся "Максім-Орша", не саступаў у 7 матчах запар.

Так мала "Орша" саступала толькі ў далёкім 1995-м у Д3, тады была 1 параза, аднак і матчаў усяго 12.

Сезон-2014 стаў 2-м па выніковасьці - 59 забітых мячоў (1,97 голу за матч). Больш "Орша" забіла толькі ў 2004 - 67 (2,79 голу за матч). Як бачым, сярэдняя выніковасьць адзінаццаць гадоў таму была значна вышэйшай за сёлетнюю.

Наш клуб прапусьціў рэкордна нізкую колькасьць галоў за чэмпіянат - 18 у 30 матчах (0,60 прапушчанага голу за гульню), калі не лічыць сезон-1995, у якім было ўсяго 12 паядынкаў (10 прапушчаных, 0,83 прапушчанага голу за матч).

Ну і, вядома ж, рэкордная колькасьць пунктаў за чэмпіянат - 69 (2,30 пункты за матч)! Папярэдняе дасягненьне было ў 2004-м годзе, калі "Орша" таксама выйшла ў 1-ю лігу (Д2). Тады клуб набраў 53 пункты (2,21 пункты за матч). Тут нават сярэдні набор лепш, чым у 2004-м!

Фото нашега сайта после матча с "Крумкачами", ничья в котором вывела "Оршу" в 1-ю лигу.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ФК "Орша". Вынікі

Мінулы сезон стаў адным з найбольш паспяховых для аршанскага футбола.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение