Маленькаму аршанцу Сярожу Лушчыну яшчэ няма 4-х гадоў, а яму патрабуецца вельмі важная аперацыя. Дыягназ хлопчыка: ДЦП, спастычны тэтрапарэз, ЗПРР. Адкрыты збор на лячэнне ў Кітаі ў клініцы "Любоў Анёла" з 10 сакавіка па 10 траўня. Сума збору - 15 тысяч даляраў. Засталося сабраць 13187 даляраў, паведамляецца ў дабрачыннай суполцы "ЎКантакце". Тут жа можна даведацца і на ўсе падрабязнасці.
Рэквізіты:
Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №215 - г. Орша, вул.Леніна, 81; УНП 300460375; МФА 150801647:
- Еўра - транзітны рахунак №3819382105027 на дабрачынны рахунак №000009 у філіяле № 215, бестэрміновы
- Беларускія рублі - транзітны рахунак №3819382102020 на дабрачынны рахунак №000024 у філіяле № 215, бестэрміновы
- Расійскія рублі - транзітны рахунак №3819382105027 на дабрачынны рахунак №000015 у філіяле № 215, бестэрміновы
- Даляры ЗША - транзітны рахунак №3819382105027 на дабрачынны рахунак №000022 у філіяле № 215, бестэрміновы
Прызначэнне плацяжу: На імя Лушчына Марына Сяргееўна на лячэнне Лушчына Сяргея Аляксандравіча.
Даць грошы на лячэнне хлопчыка можна і іншым спосабам. Проста апусціць грошы ў скарбоначкі, якія стаяць у краме "Румено" па вуліцы Міра ў раёне Чаромушкі, і ў трэнажорнай зале "Алімп" па вуліцы Пралетарская ў цэнтры горада.