Раней мы паведамлялі, што "Беліта-Вітэкс" з Узды звярнулася ў Беларускую федэрацыю футбола з нагоды правамернасці дазаяўкі футбаліста Кірылы Асіпенкі ў "Оршу". "Орша" і "Беліта-Вітэкс" набралі аднолькавую колькасць ачкоў у першынстве другой лігі, але наша каманда заняла трэцяе месца ў табліцы і заваявала пуцёўку ў першую лігу дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах. Каманда з Узды засталася на 4-й пазіцыі.
Тое, што "Орша" заявіла Кірыла Асіпенку за "Оршу" паводле правілаў, пацвярджаюць дакументы. У “Палажэнні аб чэмпіянаце краіны сярод каманд другой лігі” ёсць пункт 14.11:
“Калі клуб другой лігі не можа забяспечыць удзел у матчы аднаго гульца 1994 года нараджэння і маладзей (згодна з пунктам 14.7), заяўленага ва ўстаноўленым парадку па прычыне працяглай траўмы або хваробы, то адпаведны клуб мае права па-за рамкамі рэгістрацыйнага перыяду, але загадзя дазаявіць новага гульца дадзенай узроставай катэгорыі”.
Што і было зроблена аршанцамі, калі Аляксея Казарына замяніў Кірыл Асіпенка. Такім чынам, прэтэнзіі "Беліты-Вітэкс" не маюць пад сабой ніякага падмурку.