18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Орша, Здарэнні

Аблава на фанатаў

27.11.2014 13:41

4533 прагляду, 13 каментароў

Пасля апошняга футбольнага матчу сезона міліцыя распачала паўнавартаснае паляванне на аршанскіх фанатаў

Падставай для затрыманняў стаў супольны праход фанатаў перад апошнім матчам сезону па вуліцы Леніна ад Езуіцкага калегіюму да стадыёна. Па інфармацыі якую ўдалося атрымаць нашаму сайту, пасля таго як інфармацыя пра праход з'явілася ў рэспубліканскіх СМІ нейкім высокім чынам у Мінску паход на стадыён падаўся несанкцыянаваным шэсцем з элементамі палітыкі - тады аршанскай міліцыі і была пасланая каманда на затрыманне. Удзельнікаў вылічвалі як з дапамогай фотаздымкаў на сайтах і ў сацыяльных сетках, так і з дапамогай вулічных камераў назірання і запісаў са стадыёна, на якія міліцыянты адмыслова здымаюць усіх прысутных на фанацкім сектары.

У аўторак 18 лістапада ў горадзе пачалася паўнавартасная аблава. Маладзёнаў выклікалі да ўчастковых, забіралі з вучобы і работы, з дамоў. Па словах фанатаў, у асобных выпадках з дамоў фанатаў забіралі з дапамогай АМАПАўцаў, хаця тыя і не збіраліся аказваць супраціву. У выніку, за першы дзень аблавы, па словах відавочцаў, было затрымана парадку 20-25 чалавек, у тым ліку і тых хто да праходу на стадыён дачынення не меў. Сярод затрыманых было шмат непаўнагадовых.

На наступны дзень аблава працягнулася, на гэты раз асноўнымі затрыманымі станавіліся паўнагадовыя прыхільнікі футбольнай каманды. Непаўнагадовым давалі падпісваць пратакол тлумачэння і адпускалі, на паўнагадовых складалі пратакол за ўдзел і арганізацыю несанкцыянаванага шэсця і справы некаторых перадавалі ў суд. У выніку асуджанымі аказаліся 3 тры чалавекі - асноўнае пакаранне штрафы.

Да гэтае пары супрацоўнікі міліцыі працягваюць шукаць фанатаў, у тым ліку, у месцах звычайных збораў аршанскай моладзі. Так, у нядзелю траіх фанатаў паспрабавалі затрымаць "для высвятлення асобы" каля Езуіцкага калегіюму. Праўда абыйшлося размовамі. Затрымліваць маладзёнаў міліцыянты перахацелі пасля іх званка да праваабаронцаў.

Прэсінг на фанатаў усё яшчэ не спынены. Многія чакаюць далейшых разбіральніцтваў з праваахоўнай сістэмай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аблава на фанатаў

Пасля апошняга футбольнага матчу сезона міліцыя распачала паўнавартаснае паляванне на аршанскіх фанатаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение