Абедзве сустрэчы ў Гомелі скончыліся перамогамі аршанцаў, дзякуючы чаму наша каманда засталася ў тройцы лепшых пасля 14 матчаў. Адметна тое, што "Ўзлёт" не аддаў супернікам ніводнай партыі. У мінулыя гады ГВК двойчы выйграваў чэмпіянат Беларусі і 4 разы браў Кубак краіны.
ГВК (Гомель) – Узлёт (Орша) - 0:3 (17:25, 22:25, 17:25), 0:3 (19:25, 18:25, 23:25)