Пажар адбыўся ў першы дзень зімы. Выратавальнікі выехалі на тэрміновы выклік на 4-ты Трактарны завулак, які знаходзіцца ў раёне Рэмзавода. Там гарэў жылы дом. У адной частцы яго пражывала 65-гадовая жанчына, якая паспела выйсці з дому самастойна. Пенсіянерка, хутчэй за ўсё, заўважыла пажар толькі тады, калі агонь ахапіў увесь пакой. У другой частцы дома было пуста - на дадзены момант там ніхто не жыве.
Агнём знішчана кроква, у адсеку пажылой жанчыны пашкоджаны сцены, столь і маёмасць. Папярэдняя прычына пажару - парушэнне правілаў экслуатацыі пячнога ацяплення.