У 5-м туры Віцебскай абласной непрафесійнай лігі "сяргееўцы" прымалі магілёўскія "Каласы" - дэбютантаў спаборніцтваў. І выдалі лепшы пакуль старт у гэтым сезоне - 25:0! У далейшым уся гульня праходзіла пад дыктат аршанцаў, якія ў выніку перамаглі 91:52.
Пасля такой упэўненай перамогі падапечныя Віктара Сяргеева маюць 9 пунктаў і займаюць 4-е месца ў турнірнай табліцы. Дарэчы, ва ўсіх трох лідэраў таксама па 9 пунктаў, яны толькі па дадатковых паказчыках абыходзяць аршанскіх баскетбалістаў.