Старэйшы брат (37 год) прыехаў да малодшага (30 год) ў Оршу з вёскі Зарэчча Мінскга раёна, дзе апошнім часам і пражываў. Вечарам 21 лістапада паміж братамі ўзнікла спрэчка, якая перарасла ў бойку. Старэйшы брат моцна збіў малодшага, але ні ў міліцыю, ні да дактароў той не звярнуўся - не стаў выносіць сямейнае смецце на публіку.
Хаця малодшы і не хацеў звяртацца да дактароў, але ноччу 23 лістапада адчуў сябе вельмі кепска - да медычнай дапамогі звярнуцца ўсё ж такі давялося.
Дапамога аказалася запозненай - 29 лістапада мужчына памёр. Ягоны брат, кулакі якога сталі прычынай смерці, затрыманы.