Забойцам, як і паведамлялася раней, аказаўся грамадзянін Расіі. Гісторыя забойства вартая рамантычных тэлесерыялаў, прычына забойства - рэўнасць. Грамадзянін расіі закахаўся ў жанчыну, але праз некаторы час тая сыйшла ад яго. Замест маладога - 1985 года нараджэння - расіяніна яна аддала перавагу 40-гадоваму аршанскаму таксісту. Адносіны паміж імі развіваліся хутка - праз некаторы час збіраліся пажаніцца. Такую здраду расіянін не дараваў і спадзеючыся вярнуць няверную каханку вырашыў забіць таксіста.
Забойства было добра спланавана. Расіянін скарыстаўся прафесійнымі паслугамі таксіста - замовіў машыну ў бок Дуброўна. Тут на трасе Орша-Дуброўна злачынца і здзейсніў сваю справу. Пасля выканання плана, забойца адагнаў машыну таксі назад у Оршу і кінуў у раёне Задняпроўя. Далей расіянін пераапрануўся, а вопратку спаліў. Усё гэта было зроблена, каб заблытаць следства і адцягнуць момант знаходжання цела таксіста.
Але ад затрымання гэтыя дзеянні не ўратавалі. З моманту затрымання расіянін знаходзіцца пад вартай. Судова-псіхіятрычная экспертыза прызнала забойцу здаровым і цяпер яго чакае суд з абвінавачаннем па двух артыкулах: забойства і ўгон транспартнага сродку.