Варта адзначыць, што "Экамол" ніколі не гуляў у чвэрцьфінале Кубка краіны, але цяпер ёсць практычна ідэальны шанец для гэтага. У 1-й лізе аршанцы ідуць пакуль на 6-м месцы сярод 8 каманд сваёй групы "А". У суперніках па 1/8 фіналу светлагорскі ЦКК, які прайграў на дадзены момант усе 13 паядынкаў вышэйшай лігі.
Матч "Экамол" - ЦКК адбудзецца 10 снежня ў спартовай залі СДзЮШАР №2 (Леніна, 39). Пачатак а 18:00.