Родзічы 38-гадовага жыхара Оршы звярнуліся ў міліцыю калі той доўгі час не выходзіў на сувязь. Апошнім часам мужчына працаваў у Смаленску і пражываў на арэндаванай кватэры разам з такім жа гастарбайтэрам з Оршы.
Як высветлілі расійскія паліцэйскія, мужчыны 10 лістапада паканфліктавалі і ў выніку бойкі адзін з іх атрымаў значныя пашкоджанні ад якіх пазней і памёр. На наступны дзень забойца вывез цела з кватэры і закапаў.
Паліцыя знайшла цела, забойца затрыманы.