09:00

+8

5 м/с

992 гПа

12:00

+10

6 м/с

990 гПа

15:00

+9

7 м/с

987 гПа

18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

Орша, Здарэнні

Ліст хірурга з Дуброўна

12.12.2014 09:50

4842 прагляду, 8 каментароў

Доктар які лячыў хлопчыка з Дубровенскага раёну апублікаваў адкрыты ліст

Ліст быў апублікаваны на сайце газеты "Наша Ніва". Прыводзім яго без зменаў

"Паважаная Рэдакцыя, пішу вам з нагоды дадзенай сітуацыі, бо шмат меркаванняў, хачу, каб чытачы даведаліся, як усё было, хачу звязацца са сваімі калегамі, у якіх былі падобныя выпадкі, і так дайсці да ісціны і вызначыць, хто дапусціў фатальную памылку.

Калі ласка, апублікуйце мой адказ максімальна даслоўна, дайце спасылку на маю электронную скрыню, каб чытачы маглі звязацца са мной, так вы дапаможаце зрабіць нашу медыцыну яшчэ больш эфектыўнай. Загадзя вельмі ўдзячны за вашу дапамогу.

Я хірург Дубровенскай ЦРБ Кірычэнка Ю.Д.

Мой ліст адрасаваны шырокаму колу чытачоў, а не толькі маім калегам-медыкам, таму прафесійнай лексікі тут мінімальна, каб было зразумела.

У панядзелак (28.07.14) звярнуўся да мяне на прыём а 14.00 дня Стась у суправаджэнні яго цёткі. Дзіця скардзілася на боль у вобласці кісці і левага перадплечча.

25.07.14 у пятніцу ён атрымаў траўму левай рукі, пералом прамянёвай і локцевай косці левага перадплечча са зрушэннем. Дапамога аказвалася ў траўматалагічным аддзяленні Аршанскай гарадской бальніцы. Зроблена супастаўленне касцявых адломкаў, накладзеная гіпсавая павязка-лангета пад наркозам. Дзіця было адпушчана дадому з рэкамендацыямі з'явіцца на прыём у панядзелак, каб зрабіць кантрольны здымак.

Я ўважліва выслухаў скаргі дзіцяці, агледзеў яго руку, адзначаўся ацёк скуры, боль у вобласці кісці і перадплечча. Колер скуравых пакроваў не быў зменены. Скура была навобмацак цёплай. Пульсацыя сасудаў вызначалася.

Але стан кісці мяне крыху насцярожыў: доўга захоўваўся боль і ацёк кісці. Тут перада мной стала два пытанні: аслабіць гіпсавую павязку, бо захоўваўся боль, ці не чапаць яе, бо гэта магло прывесці да зрушэння адломкаў. З улікам таго, што пульс на сасудах перадплечча вызначаўся, скура была бледна-ружовага колеру, рух пальцаў рукі быў захаваны, мной было вынесена рашэнне: лячэнне гіпсавай павязкай працягнуць. Боль і ацёк пасля траўмы могуць захоўвацца да 5 дзён, такое было ў мяне ў практыцы неаднаразова. Я прызначыў кантрольны здымак у той жа дзень, г.зн. у панядзелак. Касцяныя адломкі былі супастаўленыя добра. Рэкамендаваў дзіцяці ўзвышанае становішча канечнасці, прыём супрацьзапаленчых абязбольвальных сродкаў, пры пагаршэннi стану або пры захаванні болю паўторна з'явіцца да хірурга ў аўторак, на наступны дзень.

У аўторак а 14.10 Стас са сваёй цёткай з'явіліся на прыём. Скаргі былі ранейшыя, боль у руцэ не паменшыў, ацёк кісці захоўваўся, пульсацыя сасудаў вызначалася. Рука была ў такім жа стане, як і ў панядзелак.

З улікам захавання болю я вырашыў не баяцца зрушэння адломкаў і паслабіў гіпсавую павязку, пашырыў яе. Стас адзначыў, што боль у руцэ аслаб. Лячэнне паслабленай гіпсавай павязкай вырашана было працягнуць, рэкамендавана было з'явіцца на прыём пры захаванні або ўзмацненні болю ў любы час.

У сераду 30.07.14 у 14.30 Стас зайшоў са сваёй цёткай. Стас скардзіўся, што рука моцна зацякла, боль узмацніўся, пагаршэнне стану адзначыў з вечара 29.07.14, г.зн. з аўторка. Была знятая гіпсавая лангета, кісць і перадплечча былі цёмнага колеру, ацяклі, халодныя навобмацак. Пульсацыя сасудаў адсутнічала. Пальцы не рухаліся. Стан расцэнены як гангрэна перадплечча ў выніку трамбозу артэрый. Дзіця адпраўлена было ў Аршанскую бальніцу і ў Віцебскую абласную бальніцу.

Я шмат разважаў над гэтым выпадкам, аналізаваў і асэнсоўваў яго, боль у душы вядома ж ёсць.

Я ў хірургіі 37 гадоў. Маю асцярогі, што я сутыкнуўся з вельмі рэдкай паталогіяй, пацвердзілі працы вядомых медыкаў: М.В. Кузіна, А.М. Клічаўскага, П.Н. Фралова, Ю.З. Грошава, М.В. Звёздзінай…

Можна прывесці статыстыку: сіндром здушэння ад гіпсавай павязкі ў дзяцей не апісаны ў медыцынскай літаратуры. Вельмі рэдкая паталогія. 20% мае месца здушэнне рук, 80% — ног, але гэта пры аварыях, катастрофах, землятрусах, а не пасля накладання гіпсавых павязак. Статыстыкі пры накладанні гіпсавых павязак няма.

Абапіраючыся на апісаныя вышэй першакрыніцы, сіндром працяглага здушэння развіваецца такім чынам, што праз 6—15 гадзін здушэння тканак гіпсавай павязкай наступаюць незваротныя змены ў тканках, а менавіта ў цягліцах, клініка якіх бурна нарастае пасля зняцця гіпсавай павязкі: нарастае ацёк, здушваюцца сасуды, надыходзіць гангрэна, гэта і адбылося ў сітуацыі са Стасем. Да мяне пацыент упершыню звярнуўся праз 60 гадзін пасля накладання гіпсавай павязкі.

Пасля ўзнікнення вільготнай гангрэны, у адпаведнасці з медыцынскай літаратурай, можна было паспрабаваць выратаваць руку, выкарыстоўваючы штучную нырку, гемадыяліз, спецыфічныя адсарбенты. Лячэнне такіх хворых немагчыма ў ЦРБ. Таму дзіця было накіравана ў абласны цэнтр.

Дадзены выпадак заслугоўвае пільнай увагі. Тут усё ж быў збег абставінаў: гіпс наклалі ў пятніцу, а наперадзе было два выхадныя, калі былі б наперадзе працоўныя дні, усё было б магчыма зусім інакш.

Паважаныя чытачы, давайце ўсе ўвойдзем у гэтую сітуацыю, бо дадзены выпадак паўплываў на лёс юнага чалавека!

Давайце кіравацца справядлівасцю і толькі так мы зробім нашу медыцыну яшчэ лепшай, а не прынцыпам: «Хто апошні, таго і тапкі»!

Я не спрабую схавацца, уцячы, адмахнуцца! Я хачу справядлівасці! Але чужую памылку на сябе я браць не буду!

Прашу маіх калегаў: хірургаў, траўматолагаў выказаць сваё меркаванне з нагоды дадзенага выпадку і дадзенай паталогіі: сіндрому працяглага здушэння. Загадзя дзякую! Дасылайце свае адказы на электронную скрыню.

[email protected]

Кірычэнка Ю.Д."

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ліст хірурга з Дуброўна

Доктар які лячыў хлопчыка з Дубровенскага раёну апублікаваў адкрыты ліст

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение