У еўрапейскіх краінах існуе мноства дабрачынных фондаў, гатовых прафінансаваць праекты самага разнастайнага профілю - экалагічныя, культурныя, сацыяльныя і г.д. Звяртацца за заяўкамі на фінансаванне да іх могуць і беларускія арганізацыі.
Пра гэта ішла размова на семінары, які беларуская арганізацыя "Дом узаемаразумення" правяла ў канферэнц-зале гасцініцы "Орша" 16 снежня. Прысутнічала каля 30 чалавек, якія прадстаўляюць розныя грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі.
Асабліва вітаюцца выпадкі, калі праекты рэалізуюцца сумесна - дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, якія выступаюць як раўнапраўныя партнёры.
Арганізацыя "Дом узаемаразумення" гатова аказаць бясплатнае кансультаванне аўтараў праектаў на стадыі напісання заявак, аказаць дапамогу падрыхтаваць заяўку больш якасна, што істотна павышае верагоднасць яе фінансавання. Для гэтага ў арганізацыі працуе 11 кансультантаў, гатовых прыйсці на дапамогу.