Сёння, 17 снежня да канца дня чакаецца моцны мокры снег. з парывамі паўднёва-заходняга ветру да 10 метраў у секунду. Тэмпература паветра будзе вагацца ў інтэрвале ад 0 да плюс 3 градусаў.
Заўтра, 18 снежня ў чацвер надвор'е ненадоўга палепшыцца, ападкі спыняцца. Праўда парывісты паўднёва-заходні вецер захаваецца. Будзе пахмурна, тэмпература ноччу і днём ад 0 да плюс 2 градусаў.
А вось у пятніцу 19 снежня надвор'е вызначыць ўскраіна глыбокага атлантычнага цыклона. Чакаецца вяртанне непагадзі. Ноччу і раніцай моцны мокры снег зменіцца днём моцным дажджом. Паўднёвы вецер узмоцніцца да 13 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу 0 - плюс 2 градусы, днём і вечароў павышэнне тэмпературы да плюс 6 - плюс 8. Увесь выпаў снег растане.